Візуалізацыя вучэбных матэрыялаў
Бясплатны экспрэс-курс. 6 урокаў, якія дапамогуць вам навучыцца прыгожа афармляць свае матэрыялы.
Тады вы ў правільным месцы! Згодна з даследваннямі, праз візуальны канал успрымаецца 60-80% інфармацыі. Больш за тое, менавіта праз візуалізацыю можна паказаць сувязі паміж элементамі і структурамі, а таксама дапамагчы вучням запомніць матэрыял уроку.

Вы самі будзеце вызначаць, як праходзіць курс, ёсць наступныя варыянты:
Вы тут, таму што душа патрабуе больш фарбаў і прыгажосці?
Больш за тое, вы можаце праходзіць курс некалькі разоў - спачатку самі, пасля - далучаючы вучняў.

Мы будзем вучыцца ствараць матэрыялы, падобныя гэтаму:
Хочаце так жа? Тады далучайцеся!

Да таго ж, у курса ёсць уласны чат у Тэлеграм, дзе можна натхняцца ад іншых настаўнікаў і дзяліцца вынікамі сваёй працы.
Для каго гэты курс?
Гэты курс для настаўнікаў і адукатараў, якія хацелі бы прадстаўляць свае навучальныя матэрыялы больш візуальна, адышоўшы ад звычайнага занатоўвання ці дыктоўкі.
Асаблівасці курсу
Вы навучыцеся мысліць вобразамі, а таксама ствараць графічныя матэрыялы
для працы на ўроку і па-за яго межамі, як:
  • 1
    скразная частка навучання (памяткі, асноўныя паняцці прадмета);
  • 2
    матэрыял, які развіваецца і дапаўняецца разам з тэмай (кожны ўрок ствараецца новы элемент, які застаецца на сценах);
  • 3
    спосаб узаемадзейнічаць з матэрыялам па-за межамі 45 хвілін уроку (напрыклад, далучаць сцікеры з пытаннямі перад урокам і здымаць тыя, на якія быў атрыманы адказ).
Праграма навучання
6 урокаў за тыдзень!
Урок 1. Напрацоўваем візуальны слоўнік!
  • Як падбіраць “словы” для графічнай перадачы інфармацыі?
Урок 2. Робім першы візуальны матэрыял!
  • Два простыя варыянты афармлення візуальных матэрыялаў;
  • Пакрокава ствараем уласны матэрыял.
Урок 3. Адточваем майстэрства! Праца з візуальнымі формамі.
  • Вучымся працаваць з колерамі і ценямі.
Урок 4. Адточваем майстэрства! Праца з тэкстам, дадатковымі сімваламі і прасторай халста.
  • Вывучаем прыёмы працы з тэкстам;
  • Аналізуем удалы прыклад візуальнага матэрыяла і вучымся заўважаць важныя дэталі;
  • Размяркоўваем месца на дошцы.
Урок 5. Ствараем візуалізацыі ў жывым рэжыме!
  • Знаёмімся з інтэлект-картамі;
  • Вучымся занатоўваць жывую гаворку.
Урок 6. Выпускны занятак.
  • Фармуем нагледжанасць;
  • Робім выпускное заданне.
Як праходзіць навучанне?
1
6 урокаў на email
Заданні будуць прыходзіць на пошту на працягу тыдня.
Можна вучыцца ў зручны час.
2
Інструменты і заданні
У кожным уроку будзе практычныя інструменты і заданні. Можна адразу пачаць ўжываць на сабе.
3
Зваротная сувязь
Калі ў вас будзе жаданне выконваць заданні, то вы зможаце задаць пытанне і атрымаць зваротную сувязь ад аўтараў
або экспертаў курса.
Прайсці курс
Увядзіце свае дадзеныя ніжэй. На працягу 15 хвілін
прыйдзе ліст з першым урокам.
Калі ліст не прыйшоў, праверце ўкладкі "промаакцыі" і "Спам"
Націскаючы на кнопку, вы даяце згоду на апрацоўку персанальных дадзеных і згаджаецеся з палітыкай канфідэнцыяльнасці

Сертыфікат аб навучанні


Калі вы захочаце, то зможаце атрымаць сертыфікат аб навучанні ад "Адукаванкі".

Для атрымання сертыфікату неабходна будзе падзяліцца адным са створаных візуальных матэрыялаў, а таксама далучыць да яго тлумачальную запіску.
Пачніце прама зараз і падзяліцеся курсам з калегамі!