Разважанні пра якасць адукацыі
Што такое якасная адукацыя для вашай школы?
Разбіраемся ў 7 лістах.
Дырэктар школы №Х Ніна Маркаўна атрымала ліст з раённага ўпраўлення адукацыі з задачай апісаць мерапрыемствы, якія прадпрымае школа ў межах забеспячэння якасці. Ёй вельмі не хочацца пісаць фармальную адпіску, але “праца з якасцю адукацыі” - гэта такі расплыўчаты панятак, можна напісаць што заўгодна!

Яна вырашае разабрацца, што такое якасць для яе школы, размаўляючы з калегамі, бацькамі і вучнямі.
  • Па шляху да школы паразважаем пра тое, як увогуле будаваць размову пра якасць адукацыі.
  • У кабінеце малодшай школы пра адпаведнасць адукацыі патрэбам вучняў.
  • У кабінеце гісторыі паразмаўляем пра змест навучання.
  • У кабінеце інфарматыкі - пра тое, як уключаць у жыццё школы бацькоў,
  • У настаўніцкай — як арганізавана праца з настаўнікамі,
  • У кабінеце дырэктара — пра сістэму кіравання якасцю.

Да таго ж на кожным прыпынку будзем знаёміцца з адным з падходаў да якасці адукацыі, а таксама — з прыкладамі замежных краін.

Гучыць цікава? То давайце далучымся да Ніны Маркаўны!
Праграма навучання
7 урокаў за тыдзень!
Урок 1. Што такое якасная адукацыя?
  • Асноўныя падыходы да якасці адукацыі і да кіравання.
Урок 2. Якасная адукацыя vs Патрэбы вучняў
  • Як якасць адукацыі можа суадносіцца з патрэбамі вучняў - разбіраем на прыкладах.
  • Спіс пытанняў для абмеркавання ў калектыве.
  • Мадэль персаналізаванага навучання.
  • Прыклад з Сінгапура.
Урок 3. Якасная адукацыя vs Змест і планаванне навучання
  • Як якасць адукацыі можа суадносіцца са зместам навучання - разбіраем на прыкладах.
  • Спіс пытанняў для абмеркавання ў калектыве.
  • Тэставанне PISA як прыклад эвалюцыі зместу навучання.
  • Прыклад са Швецыі.
Урок 4. Якасная адукацыя vs Удзел бацькоў
  • Як якасць адукацыі можа суадносіцца з удзелам бацькоў - разбіраем на прыкладах.
  • Спіс пытанняў для абмеркавання ў калектыве.
  • Вальдорфская педагогіка.
  • Прыклад з Эстоніі.
Урок 5. Якасная адукацыя vs Настаўнікі
  • Як якасць адукацыі можа суадносіцца з арганізацыяй працы ў настаўніцкім калектыве - разбіраем на прыкладах.
  • Спіс пытанняў для абмеркавання ў калектыве.
  • Прафесійныя стандарты для настаўнікаў.
  • Прыклад з ЗША.
Урок 6. Якасная адукацыя vs Школа
  • Як якасць адукацыі можа суадносіцца з асаблівасцямі нашай школы - разбіраем на прыкладах.
  • Спіс пытанняў для абмеркавання ў калектыве.
  • Стандарты СТБ ISO 9000.
  • Прыклад праграм International Bachelor.
Урок 7. Як кіраваць якасцю адукацыі ў нашай школе
  • Як звязаныя працэсы кіравання і забеспячэння якасці.
  • Арганізацыйныя фрэймы, quality management.
  • Выпускное заданне.
Гэты курс для
Кіраўніцтва школ і гімназій. Магчыма, курс будзе цікавым таксама індывідуальным настаўнікам і супрацоўнікам школьных адміністрацый.
Гэты курс -
  • Магчымасць паразважаць пра тое, як пабудаваныя працэсы ў школе з пункту гледжання якасці.
    1
  • Альтэрнатыва праходжанню сертыфікацыі СТБ ISO:9000, калі школы ўжо задумваліся пра гэта і зразумелі, што на дадзеным этапе гэта немагчыма.
    2
  • Прастора для стварэння сваёй сістэмы кіравання якасцю і структуравання сваіх напрацовак у гэтай галіне.
    3
  • Новая оптыка для погляду на розныя часткі школьнага жыцця, з фокусам на тым, што робіць іх якасным.
    4
Як праходзіць навучанне?
1
7 урокаў на email
Заданні будуць прыходзіць на пошту на працягу тыдня.
Можна вучыцца ў зручны час.
2
Інструменты і заданні
У кожным уроку будзе практычныя інструменты і заданні. Можна адразу пачаць ўжываць на сабе.
3
Зваротная сувязь
Калі ў вас будзе жаданне выконваць заданні, то вы зможаце задаць пытанне і атрымаць зваротную сувязь ад аўтараў
або экспертаў курса.
Прайсці курс
Увядзіце свае дадзеныя ніжэй. На працягу 15 хвілін
прыйдзе ліст з першым урокам.
Калі ліст не прыйшоў, праверце ўкладкі "Промаакцыі" і "Спам"
Націскаючы на кнопку, вы даяце згоду на апрацоўку персанальных дадзеных і згаджаецеся з палітыкай канфідэнцыяльнасці

Сертыфікат аб навучанні


Калі вы захочаце, то зможаце атрымаць сертыфікат аб навучанні ад "Адукаванкі".

Для гэтага трэба прайсці ўвесь курс і выканаць фінальнае заданне, якое прыйдзе ў канцы курса.
Пачніце прама зараз і падзяліцеся курсам з калегамі!