Філасофія адукацыі: у пошуках сэнсу настаўніцкай працы
Бясплатны экспрэс-курс. За 7 урокаў вы даведаецеся, чым займаецца філасофія адукацыі, сфармуюеце ўласныя адукацыйныя прынцыпы і навучыцеся распрацоўваць урокі на іх падставе
Ён малады настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. Год таму Андрэй скончыў гістарычны факультэт і зараз выкладае ў школе гісторыю Беларусі і грамадазнаўства.

Усё атрымліваецца, дзеці любяць, калегі паважаюць, але Андрэй адчувае сябе кепска і няёмка. Колькі методыкі і цікавых прыёмчыкаў ён ні вывучыў, усё роўна застаецца нейкае пачуццё непаўнавартасці. Ну які я педагог? Мне не хапае глыбіні і разумення адукацыі. І чаму я вучу дзяцей?

З дапамогай свайго старэйшага калегі ментара Цімафея Валер’евіча Андрэй пачаў разбірацца ў філасофскіх падставах адукацыі, каб праз размовы з калегамі, вывучэнне філасофска-адукацыйных канцэпцыяў і рэфлексію адшукаць сэнс у настаўніцкай працы і зрабіць свае ўрокі больш глыбокімі і эфектыўнымі.

Хочаце прайсці гэты шлях разам з Андрэем? Запісвайцеся на курс!

Знаёмцеся, гэта Андрэй!
Праграма навучання
7 урокаў за тыдзень!
Урок 1. Чаму я вучу дзяцей?
  • Чым займаецца філасофія адукацыі?
  • Навошта патрэбныя прынцыпы?
  • Навошта мы вучым дзяцей?
Урок 2. Як людзі думалі, чаму вучыць дзяцей?
  • Хто яны – філосафы адукацыі?
  • Якія канцэпцыі ёсць у філасофіі адукацыі?
  • Як сфармуляваць уласныя прынцыпы адукацыі?
Урок 3. Як распрацаваць урок на пэўных прынцыпах?
  • Чаму прынцыпы бессэнсоўныя без практыкі?
  • Як правільна падабраць методыкі на падставе прынцыпаў?
  • Як падрыхтаваць урок, засноўваючыся на сваім разуменні адукацыі?
Урок 4. Якое месца адукацыі ў грамадстве?
  • Як адукацыя жыве сярод іншых сацыяльных з’яваў?
  • Як улічваць месца адукацыі ў грамадстве на сваіх уроках?
Урок 5. Шукаем шляхі да цэласнай адукацыі
  • Як абяркоўваць тэмы з філасофіі адукацыі з калегамі?
  • Як стварыць міждысцыплінарны занятак разам з калегамі з улікам адукацыйных прынцыпаў?
Урок 6. Як размаўляць пра адукацыю?
  • Якімі тэрмінамі можна карыстацца, каб апісваць адукацыю?
  • Чаму важна размаўляць пра адукацыю з дапамогай строгіх тэрмінаў?
  • Чаму важна дзяліцца з іншымі сваімі напрацоўкамі?
Урок 7. Што ж далей?
  • Дзелімся ў сацыяльных сетках сваімі ведамі па філасофіі адукацыі
Гэты курс для вас, калі вы:
Нядаўна пачалі выкладаць і толькі пачынаеце набірацца навыкаў, але хочаце выбудаваць уласны цэласны погляд на адукацыю
Даўно выкладаеце, ведаеце шмат розных эфектыўных прыёмаў, але хацелі б абагульніць і сфармуляваць тыя прынцыпы, на якіх вы засноўваеце сваю працу
Хацелі б развівацца ў кірунку метадыста / метадысткі ці педагагічнага дызайнера / дызайнеркі
Хацелі б навучыцца размаўляць пра адукацыю на больш глыбокім канцэпцыйным узроўні
Падчас курсу вы:
  • Даведаецеся, якія існуюць філасофскія прынцыпы адукацыі і сфармулюеце свае ўласныя

    1
  • Навучыцеся выбудоўваць урок у адпаведнасці з імі і распрацуеце найменей адзін занятак
    2
  • Створыце разам з калегамі міждысцыплінарны ўрок на падставе філасофскіх прынцыпаў

    3
  • Заведзяце (калі захочаце) прафесійную старонку ў сацыяльнай сетцы або блог, каб дзяліцца ведамі з калегамі і ўсімі цікаўнымі

    4
Як праходзіць навучанне?
1
7 урокаў на email
Заданні будуць прыходзіць на пошту на працягу тыдня.
Можна вучыцца ў зручны час.
2
Інструменты і заданні
У кожным уроку будзе практычныя інструменты і заданні. Можна адразу пачаць ўжываць на сабе.
3
Зваротная сувязь
Калі ў вас будзе жаданне выконваць заданні, то вы зможаце задаць пытанне і атрымаць зваротную сувязь ад аўтараў
або экспертаў курса.
Прайсці курс
Увядзіце свае дадзеныя ніжэй. На працягу 15 хвілін
прыйдзе ліст з першым урокам.
Калі ліст не прыйшоў, праверце ўкладкі "промаакцыі" і "Спам"
Націскаючы на кнопку, вы даяце згоду на апрацоўку персанальных дадзеных і згаджаецеся з палітыкай канфідэнцыяльнасці

Сертыфікат аб навучанні


Калі вы захочаце, то зможаце атрымаць сертыфікат аб навучанні ад "Адукаванкі".

Для гэтага трэба прайсці ўвесь курс і выканаць фінальнае заданне, якое прыйдзе ў канцы курса.
Пачніце прама зараз і падзяліцеся курсам з калегамі!