Матрыца кампетэнцый: інструмент самаразвіцця педагогаў
Бесплатны экспрэс-курс. За 6 модуляў вы даведаецеся пра матрыцу кампетэнцый сучаснага настаўніка, зможаце зрабіць самарэфлексію свайго прафесійнага і асабістага досведу, убачыць моцныя бакі і вызначыць зоны росту, і галоўнае - спраектаваць асабістую траекторыю самарзвіцця.




Аднойчы неспадзявана ў цягніку сустракаюцца чатыры вельмі непадобныя настаўніцы, з розных куткоў краіны. У кожнай свая гісторыя, свой досвед і бачанне сябе ў прафесіі. Што ў іх агульнага? Што іх магло пасябраваць? І як развіваліся падзеі делей?

Яны крок за крокам адкрывалі сваю суперсілу і станавіліся апорай адна для адной. Вы ж ведаеце, як настаўнікі могуць сябраваць, натхняць і натхняцца!
Галоўные іх адкрыццё - матрыца кампетэнцый. Галоўная матывацыя - магчымасць дзейнічаць разам, у асяродзі аднадумцаў-паплечнікаў.

Калі жадаеш вучыцца разам з нашымі гераінямі, адкрыць сваю настаўніцкую суперсілу, навучыцца карыстацца матрыцай кампетэнцый і іншымі інструментамі для самаразвіцця, ДАЛУЧАЙСЯ!

Праграма навучання
6 урокаў за 3 тыдні!
Модуль 1. Пра тое, як рэфлексія асабістай практыкі дапамагае знайсці аднадумцаў
  • Вы паразважаеце пра сваю штодзённую практыку
  • Даведаецеся, што такое рэфлексія і самарэфлексія
  • Правядзеце рэфлексіўны роздум пра сваю практыку
Модуль 2. Пра тое, што такое матрыца і як выявіць свае зоны росту
  • Вы даведаецеся пра адукацыйны трэнд Life Long Learning
  • Пазнаёміцеся з матрыцай кампетэнцый як інструментам самаразвіцця
  • Навучыцеся рабіць самаацэнку прафесійных кампетэнцый з дапамогай матрыцы
  • Вызначыце свае зоны прафесійнага росту
Модуль 3. Пра тое, як дасягнуць балансу асабістага і прафесійнага і як пачаць стварэнне траекторыі прафесійнага развіцця
  • Вы асэнсуеце, ці магчыма для настаўніка гарманічна спалучаць асабістае і прафесійнае
  • Даведаецеся пра важнасць балансу асабістага і прафесійнага
  • Створыце сваё кола балансу
  • Вызначыце зоны асабістага росту
  • Навучыцеся праектаваць сваё развіцце з дапамогай матрыцы кампетэнцый і кола балансу
Модуль 4. Пра тое, дзе шукаць рэсурс і дзе ўзяць сілы
  • Вы даведацеся, дзе можна шукаць рэсурс для самаразвіцця (нават, калі гэта невідавочна)
  • Адшукаеце канкрэтныя магчымасці для дасягнення канкрэтных мэт
Модуль 5. Пра тактыку планавання асабістага росту на аснове матрыцы
  • Даведаецеся пра стратэгію малых крокаў
  • Пазнаёміцеся з алгарытмам планавання прафесійнага росту
  • Зможаце стварыць праграму (стратэгію, план ці траекторыю) самаразвіцця
Модуль 6. Пра вынікі навучання і фінальнае заданне
  • Падагульніце асабістыя вынікі навучання на курсе
  • Выканаеце фінальнае заданне
Для каго курс:
Для любога педагога, які разумее глыбокі сэнс прафесійнага самаразвіцця і жадае самастойна кіраваць гэтым працэсам.
У выніку курсу вы:
  • Даведаецеся, што такое матрыца кампетэнцый сучаснага настаўніка
    1
  • Навучыцеся працаваць з матрыцай кампетэнцый
    2
  • Спраектуеце асабістую траекторыю самаразвіцця з фокусам на ўласныя патрэбы
    3
  • Мы верым у тое, што кожны і кожная з вас ужо прафесіяналы сваёй справы! І вы ў стане абраць тое, што патрэбна менавіта вам!

    А мы тут толькі, каб вас падтрымаць!


    Акрамя таго, вас чакае знаёмства з 7 інструментамі самарэфлексіі і развіцця: прафесійнага і асабістага.


    Гэты курс створаны з клопатам пра вас!

Прайсці курс
Увядзіце свае дадзеныя ніжэй. На працягу 15 хвілін
прыйдзе ліст з першым урокам.
Калі ліст не прыйшоў, праверце ўкладкі "промаакцыі" і "Спам"
Націскаючы на кнопку, вы даяце згоду на апрацоўку персанальных дадзеных і згаджаецеся з палітыкай канфідэнцыяльнасці

Сертыфікат аб навучанні


Кожны модуль-ліст уключае практычныя заданні. Некаторыя з іх вы можаце выконваць па выбары ў рэкамендаваным ці зручным для вас фармаце.
Пры паспяховым выкананні ўмоў курсу і выкананні фінальнага задання вы атрымаеце сертыфікат аб засваенні курса.
Пачніце прама зараз і падзяліцеся курсам з калегамі!